Дзень здароўя

   

  

    

Немагчыма уявiць сабе жыцце дзiцяцi  у дзiцячым садку без вяселых забаулянняу, шумных свят, спаборнiцтвау, цiкавых гульняу, займальных атракцыенау. Арганiзацыя Дня здароуя з яуляецца унiверсальным сродкам вырашэння многiх педагагiчных задач, галоуная  з якiх – расцiць выхаванцау здаровымi, моцнымi, жыццярадаснымi.

     29 лiстапада у ДУА “Яслi-сад № 161 г.Гомеля” прайшоу Дзень здароуя. Дзень здароуя у нашай установе – адзiн з самых вiдовiшчных масавых мерапрыемствау. Пачынаецца ен з ранiшняй гiмнастыкi. На працягу усяго дня у групах прайшлi гутаркi на тэму карыснай  ежы i здаровага вобраза жыцця, чытанне i вывучванне вершау, прыказак i загадак пра здароуе.

     Выхавацелi падрыхтавалi   кансультацыi i памяткi для бацькоу на тэмы: “Хочам быць здаровымi”, “Карысныя i шкодныя звычкi”, “Што азначае быць здаровым?”, “Хто такiя мiкробы?”, “Вiтамiны – абаронцы арганiзма”.

      А на спартыунае свята да выхаванцау старэйшых груп, акрамя бацькоу, завiтала у госцi i Восень, якая захапiла дзяцей цiкавымi загадкамi i гульнямi. Кiраунiкi фiзiчнага выхавання Ярац Ала Аляксандрауна i Крумкачова Дыяна Iванауна арганiзавалi для выхаванцау вяселы i цiкавы фiзкультурны вольны час. Дзецi спаборнiчалi у  розных эстафетах. Спорт i рух прынеслi усiм вялiкую радасць, добры  пазiтыуны эмацыянальны настрой.

  

     

    

 

    

Пакінуць адказ