Бяспечнае дзяцінства

Навучыць дзіця бяспекі – гэта адна з самых няпростых задач. І каб дасягнуць станоўчага выніку, трэба вучыць дзяцей з самых маленькіх гадоў. А дыдактычныя гульні, відэафільмы, тэатральныя пастаноўкі і куткі бяспекі як нельга лепш, дапамогуць навучыць дзяцей бяспечным паводзінам. Менавіта ў такіх чатырох кірунках установы дашкольнай адукацыі горада Гомеля праявілі свае творчыя здольнасці і арыгінальныя ідэі ў спосабах навучання на раённым этапе абласнога фестывалю «Бяспечнае дзяцінства”.

            Падвядзенне вынікаў фестывалю адбылося на базе ДУА «Сярэдняя школа №67 г. Гомеля». Першы намеснік начальніка Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Генадзевіч Анушкевіч сумесна з прадстаўнікамі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму адміністрацый усіх раёнаў горада Гомеля падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання ўручылі дыпломы і памятныя падарункі пераможцам фестывалю.

          Падзякаваўшы ўсім за актыўны ўдзел ва ўдасканаленні формаў і метадаў работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту па кірунку

бяспекі жыццядзейнасці, Андрэй Генадзевіч адзначыў, што

немагчыма прадугледзець усе сітуацыі і даць парады на ўсе выпадкі жыцця. Але навучыць дзіця быць асцярожным можна і трэба. Бо менавіта ў дзіцячым узросце фарміруецца культура бяспекі на ўсё жыццё. Таксама падкрэсліў, што кожны год узровень падрыхтоўкі да фестывалю істотна павялічваецца і пажадаў усім удзельнікам ніколі не спыняцца на дасягнутым, імкнуцца да новых вяршыняў і дамагацца выдатных вынікаў!

Пакінуць адказ